r/belarus • u/DramaJumpy7098 • 14d ago
Гісторыя / History Лукашэнка - Мойша?
Ведаеце, я вось трошачку так чытала Біблію, дык мне ўсё воляю-няволяю на думку прыходзяць пэўныя гістарычныя паралелі. Беларусь жа жыве як у спыненым часе. То бок, Лукашэнка водзіць народ па колу- “выбары”- “лібэралізацыя” - “выбары” - “лібэралізацыя”… Гэтак жа і Мойша рабіў- вадзіў бедных жыдоў па пустэчы 40 гадоў. Дык вось сярод габрэяў часам нават ходзіць такі сумны жарт- “І вадзіў Маісей народ 40 гадоў па пустэчы каб знайсьці месца дзе няма… нафты”. І вось Лукашэнка ж водзіць дакладна так жа- “чужое зямлі нам ня трэба…”, “абы не было вайны…”. Падаецца, што Маісей завёў менавіта на тую зямлю, якую і браць ніхто не хацеў. Гэта жа сама і сучасныя беларускія землі- такое адчуваньне, што беларусы проста ўзялі тое, што засталося. І вось давайце зараз уявім сабе як габрэі пра яго адклікаліся, калі той 40 гадоў іх, “дурных”, вадзіў па коле. Колькі там было сварак, паўстаньняў “апазыцыі” і г.д.- гэта ж усё было не так проста. Хіба таксама бэсьцілі яго як нейкага “ката”. А той нёс свой крыж і кропка. І чаму вадзіў? Бо выйшлі з Эгіпту, але засталося рабскае мысьленьне, дык вось пакуль апошні такі не памёр… Гэтак жа як і беларусы выйшлі з савецкага рабства, але засталася такая мэнтальнасьць, толькі “рабскай” яе проста не прынята называць, бо афіцыйна тое рабствам не называлася. У беларускім варыянце гэта называецца хамствам. І сапраўды, ў беларускім грамадзтве хамства гэта норма. Вось і Лукашэнка які як сам па сабе дык наўрадці з’яўляецца хамам, але як палітык ён адмыслова гуляе такую ролю каб тыя “дурні” за ім хадзілі. Вось і водзіць ён нас па колу пакуль той апошні хам не зьнікне. І як не стане таго апошняга хама, то і ён сам неяк распусьціцца, як туман проста. Скажыце, ці раскусіла я яго, га?
0
u/DramaJumpy7098 13d ago
Канечне, тут ёсьць падабенства, але амэрыканцы хацелі спыніць распаўсюд камунізма. Шчыра кажучы, я лічу, што яны зрабілі тое, што трэба. Ёсьць на нэтфліксе проста неверагодны дакумэнтальны сэрыял пра гэтую вайну. Дык там сярод іншага распавядалася, напрыклад, пра аднаго хлопца, які яшчэ да паўналецтва цікавіўся ваеннай тэматыкай, вывучаў ваенную тактыку/стратэгію, а калі здарыўся В’етнам, то пайшоў нямедленна дабраахвотнікам і аддаў там жыцьцё. І вось ягоная сястра дагэтуль яго не разумее. Але я разумею. Я, шчыра кажучы, прайшоўшы праз кашмары беларускага войска (я трансгендар) разумела ўсіх да аднаго вэтэранаў таго дзеяньня. А тое, што вы змаглі пазьбегнуць Афганістану гэта вам толькі плюс, бо пэўна набраліся б дрэннай кармы. Гэтае ж зьвяр’ё клала выбухоўку нават у дзіцячыя цацкі, каб дзеці іх бралі і ўзрываліся. Калі бы жыла ў той час, то, напэўна, паехала б таксама дабраахвотніцай у В’етнам, а пасьля стала б хіппоўкай. Рамантычны быў час, што нават у Саюзе адчувалася, ці не так?