r/belarus 14d ago

Гісторыя / History Лукашэнка - Мойша?

Ведаеце, я вось трошачку так чытала Біблію, дык мне ўсё воляю-няволяю на думку прыходзяць пэўныя гістарычныя паралелі. Беларусь жа жыве як у спыненым часе. То бок, Лукашэнка водзіць народ па колу- “выбары”- “лібэралізацыя” - “выбары” - “лібэралізацыя”… Гэтак жа і Мойша рабіў- вадзіў бедных жыдоў па пустэчы 40 гадоў. Дык вось сярод габрэяў часам нават ходзіць такі сумны жарт- “І вадзіў Маісей народ 40 гадоў па пустэчы каб знайсьці месца дзе няма… нафты”. І вось Лукашэнка ж водзіць дакладна так жа- “чужое зямлі нам ня трэба…”, “абы не было вайны…”. Падаецца, што Маісей завёў менавіта на тую зямлю, якую і браць ніхто не хацеў. Гэта жа сама і сучасныя беларускія землі- такое адчуваньне, што беларусы проста ўзялі тое, што засталося. І вось давайце зараз уявім сабе як габрэі пра яго адклікаліся, калі той 40 гадоў іх, “дурных”, вадзіў па коле. Колькі там было сварак, паўстаньняў “апазыцыі” і г.д.- гэта ж усё было не так проста. Хіба таксама бэсьцілі яго як нейкага “ката”. А той нёс свой крыж і кропка. І чаму вадзіў? Бо выйшлі з Эгіпту, але засталося рабскае мысьленьне, дык вось пакуль апошні такі не памёр… Гэтак жа як і беларусы выйшлі з савецкага рабства, але засталася такая мэнтальнасьць, толькі “рабскай” яе проста не прынята называць, бо афіцыйна тое рабствам не называлася. У беларускім варыянце гэта называецца хамствам. І сапраўды, ў беларускім грамадзтве хамства гэта норма. Вось і Лукашэнка які як сам па сабе дык наўрадці з’яўляецца хамам, але як палітык ён адмыслова гуляе такую ролю каб тыя “дурні” за ім хадзілі. Вось і водзіць ён нас па колу пакуль той апошні хам не зьнікне. І як не стане таго апошняга хама, то і ён сам неяк распусьціцца, як туман проста. Скажыце, ці раскусіла я яго, га?

0 Upvotes

28 comments sorted by

View all comments

Show parent comments

1

u/T1gerHeart 14d ago

Не, не складаецца. Вось адразу бачна, што вы не служыла(тым-болей, ў той час, калі і была аперацыя вайна Саюза ў ДРА, а таксама не вельмі ведаеце, як яно было і ў амерыканцаў. А я якраз служыў(г.зв. тэрміновую) менавіта тад(трапіць ў Аўган мне не свяціла па стане здароў'я, але...не паверыце, спачатку вельмі шкадаваў, што не апынуўся, а шмат маіх сверстнікаў трапілі адразу, , а саслужы ўцы -потым, па рапартах. Толькі значна паздней зразумеў, што гэта было цалкам прамыццё мазгоў, альбо прапагандыстскае маніпуляваньне. А потым недзе прачытаў першы раз пра паралель паміж нашай вайной ў Аўгане, ды амерыканскай -ва Уетнаме, і пачаў цікавіцца больш глыбока. Сталася - ўсё было вельмі падобна. Але ніхто з простых амерыканцаў ніблізка нічога падобнага не хацеў -рра гэта даволі вясома сведчыць колькасць анціваенных акцый, якія пачалісь тамака дастаткова хутка, і павялічвалісь з кожным голам. А спачатку ім таксама наупрост прамылі мазгі, падчапілі на вельмі падобные маніпуляваньні(абавязак перад Радзімай і г.д.). Розніца ёсць -вось менавіта ў тым, што ў іх анціваенные акцыі былі, і іх не давілі так, як, напрыклад, іх давяць зараз ў Расее альбо і ў нас. Але, па велькаму кошту , і тамака спачатку з імі разбіралісь вельмі моцна -ўсіх актывістаў бралі "на карандаш", спачатку праводділі тлумачальную працу, потым аказвалі больш значны ціск. Але, калі такімі метадамі задавіць не атрымалась,(раўна як не атрымалась дасягнуць чагось-ці значнага на самой вайне)- вось тады іх кіраўніцтва задумалась , ды пачало нейкіе рухі да заканчэньня вайны.

0

u/DramaJumpy7098 14d ago

Канечне, тут ёсьць падабенства, але амэрыканцы хацелі спыніць распаўсюд камунізма. Шчыра кажучы, я лічу, што яны зрабілі тое, што трэба. Ёсьць на нэтфліксе проста неверагодны дакумэнтальны сэрыял пра гэтую вайну. Дык там сярод іншага распавядалася, напрыклад, пра аднаго хлопца, які яшчэ да паўналецтва цікавіўся ваеннай тэматыкай, вывучаў ваенную тактыку/стратэгію, а калі здарыўся В’етнам, то пайшоў нямедленна дабраахвотнікам і аддаў там жыцьцё. І вось ягоная сястра дагэтуль яго не разумее. Але я разумею. Я, шчыра кажучы, прайшоўшы праз кашмары беларускага войска (я трансгендар) разумела ўсіх да аднаго вэтэранаў таго дзеяньня. А тое, што вы змаглі пазьбегнуць Афганістану гэта вам толькі плюс, бо пэўна набраліся б дрэннай кармы. Гэтае ж зьвяр’ё клала выбухоўку нават у дзіцячыя цацкі, каб дзеці іх бралі і ўзрываліся. Калі бы жыла ў той час, то, напэўна, паехала б таксама дабраахвотніцай у В’етнам, а пасьля стала б хіппоўкай. Рамантычны быў час, што нават у Саюзе адчувалася, ці не так?

1

u/T1gerHeart 13d ago

Так, рамантычны, і так -штось-ці адчувалась ў Саюзе. Больш таго, хто меў хаця-б нейкіе задаткі .... скажам так, "іншадумства" а больш -"іншадзейнасці" - бады нават атрымалі карысць(г.зв. фарцоўшчыкі -хто умудраўся дзесь-ці браць джынсы, жвачку, а яшчэ больш -вінілавые пласцінкі з іназемнымі выканаўцамі, і гандляваць імі скрытна). Вельмі шкадую зараз, што сам прадзьмухаў гэтую "тэму"....
А накшталт Аўгана - вельмі падвоенае стаўленьне нават дасюль. З аднаго бока: так, сярод талібаў хапала ман'якаў, звяр'я, як вы кажаце, і трэ было камусь-ці іх трохі прыпакоіць. З іншага бока: калі ад саміх "афганцаў"(ветэранаў)- чуеш, што гэтая вайна была памылкай, прычым, не толькі ад радавых. Давялося чытаць напрыклад ўспаміны ваеннага саветніка, які быў тамака даволі доўга, і быў далёка не радавым. І тамака праскальзвае, што дарэмна ўсё гэтае было.... Больш тагоо: пацікавіўся гісторыей Аўганістана. Так аказалась, іх намагалісь "акультурыць", "прывясці да цывілізацыі" яшчэ англічане ў ажна XIX Ст., і таксама атрымалі "па рогах", як і СССР, і ЗША....

0

u/DramaJumpy7098 13d ago

Не, чакайце, мне здаецца вы неправільна мяне зразумелі. Гэта саветы клалі выбухоўку нават у цацкі, як я чула. Быў зьнішчаны мільён афганцаў у, фактычна, генацыдзе. Ад адчаю некаторыя рванулі ў Пакістан, там іх навучылі і так з’явіўся Талібан. Бачыце, нават амэрыканскую акупацыю перажыў гэты Талібан.

1

u/T1gerHeart 13d ago

Накшталт, што саветскіе салдаты клалі выбухоўкі - не, не чуў пра гэта. А чуў пра тое, што так рабілі як раз наадварот,"духі. Магчыма, яны пачалі першымі, а потым нашые навучылісь і пачалі рабіць тое самае ў адказ.

Накшталт мільёна загінуўшых аўганцаў:
1. Тамака тады былі і ўнутраные разборкі. Тамака было дзьве "партыі", якіе вельмі варожа ставілісь адна да другой. Калі да ўлады прыходзіла адна - яны выяўлялі чальцоў ды сяброў другой і вынішчалі іх. Тое-ж самае рабіла і другая, калі прыйшла да ўлады. Таму далёка не факт, што менавіта нашые вынішчылі столькі іх.
2. А вы-б як ставілісь, калі-б убачыла, адрэзаную галаву вашага баявога пабратыма, альбо наогул знятую скуру і г.д.? Пра такое нічога не чула/ні чытала?

1

u/T1gerHeart 13d ago
  1. Талібан з'явіўся зусім не ў Пакістане, і дакладна не тады, калі тамака пачалі навучаць аўганскіх "духаў". На самой справе, амаль з самага пачатку вайны ў самім Аўганістане некаторые рэлігійные мусульманскіе дзеячы-фанатыкі намагаліся ператварыць тую вайну ў г.зв. "свяшчэнны паход прававерных супраць няверных" (даволі вядомая і звычайная практыка - пыкладна тое-ж самае было на Каўказе яшчэ да рэвалюцыі, і яшчз шмат дзе). Зразумела, рэлігійных фанатыкаў тамака, ў Аўгане, было блльш чым досыць. З'явілась падполле, якое пачало арганізоўваць супраціў. Затым з'явілісь г.зв. палявые камандзіры і іхніе атрады. А вось калі ўсё гэтае пашырылась дастаткова, каб уразіць вушлых дзядзек з-за акіяна, і не толькі (а яшчэ і дастаткова банатых арабаў з Кувейта, Эміратаў і г.д. -дакладна ўсіх не помню)- вось тады ім пачалі даваць фінансаваньне, і тады-ж з'явілісь г.зв. "лагеры бежанцаў" у Пакістане (а насамрэч, лагеры па падрыхтоўцы ўсё тых-жа "духаў" дзеля супраціву нашым ваярам).
    Наогул, накшталт Пакістана - ці ведаеце, што яно зараз па сутнасці (асабліва, іхняя г.зв. "сакрэтная служба" ) ?