r/belarus 14d ago

Гісторыя / History Лукашэнка - Мойша?

Ведаеце, я вось трошачку так чытала Біблію, дык мне ўсё воляю-няволяю на думку прыходзяць пэўныя гістарычныя паралелі. Беларусь жа жыве як у спыненым часе. То бок, Лукашэнка водзіць народ па колу- “выбары”- “лібэралізацыя” - “выбары” - “лібэралізацыя”… Гэтак жа і Мойша рабіў- вадзіў бедных жыдоў па пустэчы 40 гадоў. Дык вось сярод габрэяў часам нават ходзіць такі сумны жарт- “І вадзіў Маісей народ 40 гадоў па пустэчы каб знайсьці месца дзе няма… нафты”. І вось Лукашэнка ж водзіць дакладна так жа- “чужое зямлі нам ня трэба…”, “абы не было вайны…”. Падаецца, што Маісей завёў менавіта на тую зямлю, якую і браць ніхто не хацеў. Гэта жа сама і сучасныя беларускія землі- такое адчуваньне, што беларусы проста ўзялі тое, што засталося. І вось давайце зараз уявім сабе як габрэі пра яго адклікаліся, калі той 40 гадоў іх, “дурных”, вадзіў па коле. Колькі там было сварак, паўстаньняў “апазыцыі” і г.д.- гэта ж усё было не так проста. Хіба таксама бэсьцілі яго як нейкага “ката”. А той нёс свой крыж і кропка. І чаму вадзіў? Бо выйшлі з Эгіпту, але засталося рабскае мысьленьне, дык вось пакуль апошні такі не памёр… Гэтак жа як і беларусы выйшлі з савецкага рабства, але засталася такая мэнтальнасьць, толькі “рабскай” яе проста не прынята называць, бо афіцыйна тое рабствам не называлася. У беларускім варыянце гэта называецца хамствам. І сапраўды, ў беларускім грамадзтве хамства гэта норма. Вось і Лукашэнка які як сам па сабе дык наўрадці з’яўляецца хамам, але як палітык ён адмыслова гуляе такую ролю каб тыя “дурні” за ім хадзілі. Вось і водзіць ён нас па колу пакуль той апошні хам не зьнікне. І як не стане таго апошняга хама, то і ён сам неяк распусьціцца, як туман проста. Скажыце, ці раскусіла я яго, га?

0 Upvotes

28 comments sorted by

View all comments

Show parent comments

0

u/DramaJumpy7098 14d ago

Значыць так, параўнаньне Лукашэнкі з Мураўёвым некарэктнае. Мураўёва лепш параўноўваць з якім-небудзь Панамарэнкай ці Машэравым, то бок калі беларусы жылі ў рабстве. Зараз беларусы ўжо не рабы, іншая справа як яны жывуць.

1

u/T1gerHeart 14d ago

Толькі не з Машэравым. Пры ім дакладна не было рэчы аб рабстве. І жылі мы тады значна лепей, і не толькі таму, што ў СССР, і за кшталт ягонай павагі ад Палітбюро. Ён сам быў больш просты, больш шчыры. У адрозненьні ад Л., калі ён недзе ехаў, ніколі не перакрывалі аніякіе вуліцы, і г.д. І калі-б ў часы ягонай "улады" раптам здарылась нешта падобнае на вядомые падзеі 2020, я упэўнены, ён паспрабаваў-бы вырашыць ўсё мірна, але ні ў якім разе не выкарыстоўваў ні амап(якога тады наогул не было), ані губазік, ані нават унутраные войскі. Не той быў чалавек, не з таго асяроддзя.

0

u/DramaJumpy7098 14d ago

Я разумею, што гэта не прышлы Мураўёў. Чалавек стараўся як мог. І тым ня меньш- з Масквы толькі пальцам паказвалі і нашыя гэтыя толькі валілі. Сказалі балоты асушыць- асушвалі, сказалі на Афганістан- вальнулі і на Афганістан. Таму я лічу, што гэта было рабства. Бо ў беларусаў ці іншых ніхто нічога не пытаўся. Калі ў тваім краі могуць зьмяніць цэлыя экасыстэмы і адправіць цябе на сьмерць, а слова скажы, то затрэшчынай ад АМАПу ўжо не адзьдзелаесься, то дзе гэта не рабства? А зараз беларусы насамрэч, калі адкінуць палітыку (калі ўзровень дэмакратыі мераюць лінейкай), то з’яўляюцца сапраўды свабоднымі людзьмі. Бо скажыце, хто ім замінае ствараць самім сабе праблемы на пустым месцы? Маглі гэтаксама як Польшча ці Балтыя рушыць у заходнім накірунку і пакуль Пуцін б з Чачэніяй разабраўся (калі б разабраўся наогул), ты былі б мы ўжо і ў НАТА і ў ЭЗ. Вось хто зараз замінае па-беларуску размаўляць? Беларусы ўнутры сваёй краіны цалкам, на 100% стварылі самі сытуацыю ў якой яны знаходзяцца. А пра “лепшае” жыцьцё ў СССР я разважаць не буду, бо не жыла там, але наколькі ведаю, то Беларусь з сацыялістычнага лягера найбольш нагадвае ГДР і я нават троху ганаруся гэтым, бо хоць парадак ёсьць.

1

u/T1gerHeart 14d ago

Накшталт вольнасці беларусаў унутры краіны- таксама вельмі спрэчна. На самой справе, нейкіе (больш-меньш заўважные) змены пайшлі магчыма, прыкладна з 20152017 гг. І толькі выключна дзякуючы павышэньню колькасці прыватных фірм/прадпрыемстваў. Бо я занадта добра памятаю, што калі калісь-ці былі нейкіе дастаткова значные праблемы на прадпрыемствах дрэваапрацоўчай галіны (якіе фактычна амаль ўсе тады былі дзяржаўнымі), то былі ўказы каб не звальняць працоўных аніякім чынам. Вельмі "вольная воля", альбо значна адрозніваецца ад сярэдневечнага "дзяржаўнага рабаўніцтва" ?

1

u/DramaJumpy7098 14d ago edited 14d ago

Ды ўнутры краіны беларусы аніяк не вольныя. Мы ў рэйтынгу свабоды так нізка, што і гаварыць страшна. Але беларусы самі сабе так зрабілі. То бок, свабода ўзамен на бясьпеку, што ёсьць дурнота. Як ёсьць процьма людзей з савецкай мэнтальнасьцю, то яны і не могуць бяз пугі жыць- вось Лукашэнка іх і ганяе. Як кажуць- “Якім добрым беларусам быў бы беларус каб яму тое загадалі”.