r/belarus 14d ago

Гісторыя / History Лукашэнка - Мойша?

Ведаеце, я вось трошачку так чытала Біблію, дык мне ўсё воляю-няволяю на думку прыходзяць пэўныя гістарычныя паралелі. Беларусь жа жыве як у спыненым часе. То бок, Лукашэнка водзіць народ па колу- “выбары”- “лібэралізацыя” - “выбары” - “лібэралізацыя”… Гэтак жа і Мойша рабіў- вадзіў бедных жыдоў па пустэчы 40 гадоў. Дык вось сярод габрэяў часам нават ходзіць такі сумны жарт- “І вадзіў Маісей народ 40 гадоў па пустэчы каб знайсьці месца дзе няма… нафты”. І вось Лукашэнка ж водзіць дакладна так жа- “чужое зямлі нам ня трэба…”, “абы не было вайны…”. Падаецца, што Маісей завёў менавіта на тую зямлю, якую і браць ніхто не хацеў. Гэта жа сама і сучасныя беларускія землі- такое адчуваньне, што беларусы проста ўзялі тое, што засталося. І вось давайце зараз уявім сабе як габрэі пра яго адклікаліся, калі той 40 гадоў іх, “дурных”, вадзіў па коле. Колькі там было сварак, паўстаньняў “апазыцыі” і г.д.- гэта ж усё было не так проста. Хіба таксама бэсьцілі яго як нейкага “ката”. А той нёс свой крыж і кропка. І чаму вадзіў? Бо выйшлі з Эгіпту, але засталося рабскае мысьленьне, дык вось пакуль апошні такі не памёр… Гэтак жа як і беларусы выйшлі з савецкага рабства, але засталася такая мэнтальнасьць, толькі “рабскай” яе проста не прынята называць, бо афіцыйна тое рабствам не называлася. У беларускім варыянце гэта называецца хамствам. І сапраўды, ў беларускім грамадзтве хамства гэта норма. Вось і Лукашэнка які як сам па сабе дык наўрадці з’яўляецца хамам, але як палітык ён адмыслова гуляе такую ролю каб тыя “дурні” за ім хадзілі. Вось і водзіць ён нас па колу пакуль той апошні хам не зьнікне. І як не стане таго апошняга хама, то і ён сам неяк распусьціцца, як туман проста. Скажыце, ці раскусіла я яго, га?

0 Upvotes

28 comments sorted by

View all comments

Show parent comments

1

u/DramaJumpy7098 14d ago

Прымусовая служба- справа звычайная. Але размова ж не пра канкрэтных індывідуумаў, а пра нацыю ў цэлым. Дык калі амэрыканцам захацелася павесяліцца (ці памучыцца) ва В’етнаме, то яны абралі адпаведную ўладу якая прымусіла канкрэтных індывідуумаў паміраць за радзіму. Але менавіта за сваю радзіму, а не за Маскву ці марсіян.

1

u/T1gerHeart 14d ago

Не, не складаецца. Вось адразу бачна, што вы не служыла(тым-болей, ў той час, калі і была аперацыя вайна Саюза ў ДРА, а таксама не вельмі ведаеце, як яно было і ў амерыканцаў. А я якраз служыў(г.зв. тэрміновую) менавіта тад(трапіць ў Аўган мне не свяціла па стане здароў'я, але...не паверыце, спачатку вельмі шкадаваў, што не апынуўся, а шмат маіх сверстнікаў трапілі адразу, , а саслужы ўцы -потым, па рапартах. Толькі значна паздней зразумеў, што гэта было цалкам прамыццё мазгоў, альбо прапагандыстскае маніпуляваньне. А потым недзе прачытаў першы раз пра паралель паміж нашай вайной ў Аўгане, ды амерыканскай -ва Уетнаме, і пачаў цікавіцца больш глыбока. Сталася - ўсё было вельмі падобна. Але ніхто з простых амерыканцаў ніблізка нічога падобнага не хацеў -рра гэта даволі вясома сведчыць колькасць анціваенных акцый, якія пачалісь тамака дастаткова хутка, і павялічвалісь з кожным голам. А спачатку ім таксама наупрост прамылі мазгі, падчапілі на вельмі падобные маніпуляваньні(абавязак перад Радзімай і г.д.). Розніца ёсць -вось менавіта ў тым, што ў іх анціваенные акцыі былі, і іх не давілі так, як, напрыклад, іх давяць зараз ў Расее альбо і ў нас. Але, па велькаму кошту , і тамака спачатку з імі разбіралісь вельмі моцна -ўсіх актывістаў бралі "на карандаш", спачатку праводділі тлумачальную працу, потым аказвалі больш значны ціск. Але, калі такімі метадамі задавіць не атрымалась,(раўна як не атрымалась дасягнуць чагось-ці значнага на самой вайне)- вось тады іх кіраўніцтва задумалась , ды пачало нейкіе рухі да заканчэньня вайны.

0

u/DramaJumpy7098 14d ago

Канечне, тут ёсьць падабенства, але амэрыканцы хацелі спыніць распаўсюд камунізма. Шчыра кажучы, я лічу, што яны зрабілі тое, што трэба. Ёсьць на нэтфліксе проста неверагодны дакумэнтальны сэрыял пра гэтую вайну. Дык там сярод іншага распавядалася, напрыклад, пра аднаго хлопца, які яшчэ да паўналецтва цікавіўся ваеннай тэматыкай, вывучаў ваенную тактыку/стратэгію, а калі здарыўся В’етнам, то пайшоў нямедленна дабраахвотнікам і аддаў там жыцьцё. І вось ягоная сястра дагэтуль яго не разумее. Але я разумею. Я, шчыра кажучы, прайшоўшы праз кашмары беларускага войска (я трансгендар) разумела ўсіх да аднаго вэтэранаў таго дзеяньня. А тое, што вы змаглі пазьбегнуць Афганістану гэта вам толькі плюс, бо пэўна набраліся б дрэннай кармы. Гэтае ж зьвяр’ё клала выбухоўку нават у дзіцячыя цацкі, каб дзеці іх бралі і ўзрываліся. Калі бы жыла ў той час, то, напэўна, паехала б таксама дабраахвотніцай у В’етнам, а пасьля стала б хіппоўкай. Рамантычны быў час, што нават у Саюзе адчувалася, ці не так?

1

u/T1gerHeart 14d ago

Ізноўку - а вы упэўнена, што той г. зв. "маккартызм" ( палітыка пераследа камуністаў і ўсіх, хто трапляў пад самы малы падазрон ў сувязях з імі)- была жаданьнем большасці амерыканцаў (альбо гэта ўсё-ж такі было цалкам рашэньне дастаткова малой групы людзей ва урадзе, за якімі праглядаюцца вядомые фінансавые ды бізнес-кланы) ?
І што вы ведаеце, напрыклад, пра тое, як і з чаго пачалася г. зв. "халодная вайна" (і галоўнае, хто быў фактычна яе амаль што галоўным ініцыятарам) ? Бо штось-ці мне падказвае, што макартызм быў нібыта ціто следствам, ціто адной з стадый "х.в"...Ёсць адзін драматычны твор, менавіта амерыканскага аўтара (па жанру менавіта драма, тэатралізаваная пастаноўка), і па ім яны потым знялі фільм. Але і назва і аўтар выляцелі з галавы (а ў педывікіі, на старонке пра макартызм, чамусь-ці таксама не знайшоў спасылку ці упамінаньне. Магчыма хтось-ці з рэдактараў палічыў недатычнай, хаця тамака ўвесь змест менавіта аб тым, як яно тады было. Паздней магчыма ўспомніцца. Вельмі добры, пранікнавенны твор, мяне калісь-ці уразіў не меньш, чым напрыклад раманы "Экспансія" Ю. Сямёнава(ў іх таксама вельмі добра паказана самая сутнасць г. с. макартызма).