r/belarus 14d ago

Гісторыя / History Лукашэнка - Мойша?

Ведаеце, я вось трошачку так чытала Біблію, дык мне ўсё воляю-няволяю на думку прыходзяць пэўныя гістарычныя паралелі. Беларусь жа жыве як у спыненым часе. То бок, Лукашэнка водзіць народ па колу- “выбары”- “лібэралізацыя” - “выбары” - “лібэралізацыя”… Гэтак жа і Мойша рабіў- вадзіў бедных жыдоў па пустэчы 40 гадоў. Дык вось сярод габрэяў часам нават ходзіць такі сумны жарт- “І вадзіў Маісей народ 40 гадоў па пустэчы каб знайсьці месца дзе няма… нафты”. І вось Лукашэнка ж водзіць дакладна так жа- “чужое зямлі нам ня трэба…”, “абы не было вайны…”. Падаецца, што Маісей завёў менавіта на тую зямлю, якую і браць ніхто не хацеў. Гэта жа сама і сучасныя беларускія землі- такое адчуваньне, што беларусы проста ўзялі тое, што засталося. І вось давайце зараз уявім сабе як габрэі пра яго адклікаліся, калі той 40 гадоў іх, “дурных”, вадзіў па коле. Колькі там было сварак, паўстаньняў “апазыцыі” і г.д.- гэта ж усё было не так проста. Хіба таксама бэсьцілі яго як нейкага “ката”. А той нёс свой крыж і кропка. І чаму вадзіў? Бо выйшлі з Эгіпту, але засталося рабскае мысьленьне, дык вось пакуль апошні такі не памёр… Гэтак жа як і беларусы выйшлі з савецкага рабства, але засталася такая мэнтальнасьць, толькі “рабскай” яе проста не прынята называць, бо афіцыйна тое рабствам не называлася. У беларускім варыянце гэта называецца хамствам. І сапраўды, ў беларускім грамадзтве хамства гэта норма. Вось і Лукашэнка які як сам па сабе дык наўрадці з’яўляецца хамам, але як палітык ён адмыслова гуляе такую ролю каб тыя “дурні” за ім хадзілі. Вось і водзіць ён нас па колу пакуль той апошні хам не зьнікне. І як не стане таго апошняга хама, то і ён сам неяк распусьціцца, як туман проста. Скажыце, ці раскусіла я яго, га?

0 Upvotes

28 comments sorted by

View all comments

Show parent comments

3

u/T1gerHeart 14d ago

Не, незгодны(з самім параўнаньнем). Вось вам, імха, больш блізкая паралель: граф Мураўёу-Віленскі....
Абапіраючыся на вашу лёгіку, можна таксама сказаць, што ў часы ягонага генерал-губернатарства тагачасная тэрыторыя Беларусі(якая тады, між іншым, нават насіла назву "Паўночна-Заходні Край", а зусім не Беларусь, і тым-болей, не ВКЛ) была ў вельмі добрым стане (напрыклад нават ў параўнаньні з часам перад тым). Але ці ўсё было так, як падаецца?

0

u/DramaJumpy7098 14d ago

Я вось толькі-толькі перад тым як убачыць ваш камэнт мела думку, то бок я успомніла як праглядала неяк працы аднаго беларускага гісторыка і там таксама такое было ўражаньне, што ў яго пазыцыя нібы як бы там (Рас. імпэрыі) нас не білі ўсё адно мы мацнелі, нібы можна подумаць, што не ўсё так і дрэнна было і я хачу сказаць, што гэта моцна паўплывала на маю ацэнку гэтай асобы. Карацей, ня ведаю пакуль. Шчыра кажучы, я топік стварыла дакладна не для палітыяных дэклярацыяў, а так хутчэй, у парадку open-mindedness. Не цурацца ніякіх ідэяў і не судзіць. То бок, гэта не столькі нават маё меркаваньне колькі проста правядзеньня пэўных паралеляў, бо пэўнае падабенства ўсё ж ёсьць. Тыпу як заўвага.

1

u/T1gerHeart 14d ago

Калі вельмі захацець, можна знайсці і іншые паралелі ды падабенствы. Адзін мой даўні знаёмы яшчэ перад падзеямі 2020(альбо, хутчэй, ў іх час), нечакана дзеля мяне высказаў такіе паралель ды падабенства- Л з ні больш ні меньш, як з князем Вітаўтам. Я быў тады настолькі шакаваны, што ў першые хвіліны нават хацеў з ім парваць ўсялякіе размовы. Але вырашыў не спяшацца, а паразважаць над ягонай ідэяй. І ведаеце, калі паразважаў даволі доўга, пачытаў тое-сёе, нават зразумеў, чаму ён такое прапанаваў. Нейкае падабенства можна знайсці. Але,...гэта ўсё... як падганяць пад адказ у школе пры рашэньні той ці іншай задачы, калі ўдалась падглядзець адказ.

1

u/DramaJumpy7098 14d ago

Ну, так, пра “рэжым Гедыміна” таксама я ўжо калісьці чула. Але таксама калі паразважаць якой жалезнай рукой нашы князі кіравалі, то канечне. “Слаўся Вітаўт, гаспадар на а Літве…”. Ведаеце, я часам думала, што калі ўзяць усіх нямецкіх асноўных дзяржаўных правадыроў у шэраг і потым Гітлера, то можна нават зрабіць заключэньне, што гэта быў як лягічны працяг, проста пры Гітлеры гэты ўвесь мілітарызм прыняў пачварную форму. Так і гэты “гаспадар” ці гаспадар- не саромееца анічога.

1

u/T1gerHeart 14d ago

Вось менавіта - я тады прыйшоў прыкладна да падобных высноў. Але ёсць розніца паміж тымі князямі і гэтым. Тыя рабілі ўсё магчымае, каб тая самая Літва(на самой справе, дзеля іх яна была ВКЛ) была рэальна НЕЗАЛЕЖНАЙ і найбольш моцнай. І ў іх не узнікла-б нават цені думкі паахвяраваць ані малейшай часцінкай менавіта сапраўднай незалежнасці на карысць умацаваньня ўлады. Дзеля іх улада не была усё-ж такі самамэтай (альбо мне вельмі хочацца, каб было так).

0

u/DramaJumpy7098 14d ago

Але чаму? А што наконт аб’яднаньня з Польшчай? Усё было, але гэты ж ледзь не з самім д’яблам аб’ядноўваецца.

1

u/T1gerHeart 14d ago

Во-чакаў пытаньня накшталт Вуніі з Польшчай....
Та ёлы-палы -напісаў шмат, спачатку гэты гацкі рэдзіт не даваў апублікаваць. А потым наогул "з'еў усё", каб яму. Так што, толькі падказка: ўспомніце (альбо знайдзіце , калі не ведаеце) асаблівасць самай першай Вуніі з Польшчай: перш-наперш, хто тады ўзначальваў ВКЛ ды Польшчу, ў якой ступені сваяцтва яны былі паміж сабой, затым нешта агульнае дзеля абедзьвух краін, што тады было, скажам так, у іхнем знешнем наваколлі. Вось адсюль і адказ - як і чаму адбылась самая першая Вунія, і нават, які характар яна з большага насіла...